бібліятэчны круіз”У госці да дзядулі Карнея”

У Баярскай бібліятэцы-клубе прайшоў бібліятэчны круіз”У госці да дзядулі Карнея”. Мерапрыемства прысвечана 140-годдзю Карнея Чукоўскага, а таксама тыдню дзіцячай і юнацкай кнігі. Удзельнікау мерапрыемства сустрэлі казачныя героі, бабуля Фядора, доктар Айбаліт, муха-Цакатуха. Бабуля Фядора разказала дзецям пра свае гора, а потым пазнаеміла з біяграфіяй К.Чукоўскага. Не ўсе ведалі, што у дзяцінстве ен быў Мікалай Карнейчукоў, а прозвішча па бацьку Іванавіч прыдуманае. Дзеці здзейснілі круіз па казках аўтара. З задавльненем чыталі казку “Доктор Айболит” і складвалі пазлы да гэтага твора. Затым доктар Айбаліт вымераў прысутным градус чытання і даў рэкамендацыі наконт таго, каб лепш і больш чытаць, таксама правеў музычную фізкультхвілінку. Наведалі дзеці і Афрыку праз мультфільм “Бармолей”. Праводзіліся конкурсы, віктарыны. Да мерапрыемства была падрыхтавана выстава. Муха-Цакатуха запрасіла ўсіх на свае імяніны. Вяселым атрымалася чаяпіцце з імравізацыяй казкі ” Муха-Цокотуха”. Амаль 2 гадзіны доўжылася мерапрыемства і удзельнікі зусім не спяшаліся дамоў. Весела і цікава прайшоў вольны час дзяцей.

Оставьте комментарий