Вершы з дзіцячай калыскі

У Баярскай бібліятэцы-клубе Мядзельскага раена прайшла віктарына для дзяцей малодшага школьнага ўзросту”Вершы з дзіцячай калыскі”. Была яна прысвечана 120-годдзю з дня нараджэння С.Я. Маршака. Дзеці з задавальненнем праслухалі кароткую біяграфію С. Маршака, некаторыя творы вядомага і любімага дзетварой аўтара. А верш”Пажар” аказаўся яшчэ і добрым сродкам для прафілактыкі надзвычайных пажаранебяспечных сітуацый. Дзеці паказалі свае веды творчасці паэта і пісьменніка адказаўшы на пытанні віктарыны. Асабліва вызначыліся Марына Гецэвіч і Ілля Багавец, яны адказалі на большасць пытанняў правільна і нават працытавалі любімага аўтара. Да мерапрыемства была таксама падрыхтавана і кніжная выстава. Мерапрыемства прайшло весела і цікава. Многія з удзельнікаў захацелі набыць і пачытаць кнігі С. Маршака.

 

Оставьте комментарий