Слова аб зямлі нарачанскай

Гадзіна віртуальнага падарожжа “Слова аб зямлі нарачанскай”адбылася у Будслаускай сельская iнтэграванай бiблiятэцы. Мэта мерапрыемства: выхаванне пачуцця любові да зямлі бацькоў, беларускага краю, вывучэнне гісторыі свайго краю. У намінацыі “Мой родны край – Мядзельшчына”- дзецi даведаліся пра цікавыя гістарычныя факты, прыроду, чым і кім славіцца мядзельшчына. Даведаліся пра вядомых жыхароў і ўраджэнцаў Будслава з гістарычнага квэсту “Пазнай свой край”. Дзеці прачыталі вершы пра Беларусь Ніла Гілевіча, Васіля Віткі, Эдзі Агняцвет. Прыгожа гучалі вершы у выкананні Ані Кананок, Паўла Мацко.

Оставьте комментарий