літаратурна-паэтычная гадзіна “Я – часовы вандроўнік. Якуб Колас. Паэт і чалавек.”

У кожнага народа ёсць паэты, веліч і значэнне якіх узрастаюць ад пакалення да пакалення. У нас, беларусаў, – гэта Янка Купала, Максім Танк, Якуб Колас. Да 140 годдзя з дня нараджэння вялікага майстра паэтычнага слова Якуба Коласа з вучнямі старэйшых класаў гімназіі Мядзеля прайшла літаратурна-паэтычная гадзіна “Я – часовы вандроўнік. Якуб Колас. Паэт і чалавек.”
Падчас мерапрыемства вучні прагледзелі дакументальны фільм аб жыцці і творчасці Якуба Коласа, пазнаёміліся з яго біяграфіяй, праслухалі ўрывак з паэмы “Новая зямля”, пазнаёміліся з выставай “Маіх радкоў няма без Беларусі…”, на якой размешчаны цікаквыяы матэрялы і фотаздымкі розных гадоў. Рабяты з цікавасцю прымалі ўдзел у тэматычнай віктарыне “Новая зямля”.

Оставьте комментарий