29 кастрычіка ў Год гістарычнай памяці ў Занарачы прайшоў вечар-памяці былога кіраўніка калгаса “Шлях да камунізму” Стома А.А. “Хорошие люди -земли украшение”. Мерапрыемства ладзiла Занарацкая сельская бiблiятэка семесна з раённай арганізацыяй ветэранаў і работнікамі Занарацкага СДК. У зале сабраліся людзі, якія добра ведалі Антона Аляксеевіча як выдатнага, унікальнага чалавека, мудрага кіраўніка і настаўніка, чалавека з добрай і шчодрай душой. Ен прыняў гаспадарку ў 1963 і па 2001 год з’яўляўся нязменным гаспадаром.
Была падрыхтавана выстава “Каб след застаўся на зямлі: чалавек, жыццё, праца”. Першая частка змяшчае артыкулы пра людзей, якія працавалі ў калгасе, пра дасягненні гаспадаркі ў час кіраўніцтва Стомы. Самы старэйшы артыкул – 1977 года. Другая частка выставы змяшчае інфармацыю пра Антона Аляксеевіча: артыкулы з раеннай газеты, шматлікія фотаздымкі з сямейнага архіва. Трэцяя частка змяшчае дзяржаўныя ўзнагароды – два ордэны Працоўнага Чырвонага Сцяга, ордэн “Знак пашаны” і шматлікія медалі, імянныя гадзіннікі.
