Квест в Нарочи

Нарацкая пасялковая бібліятэка сумесна з ЦКД правяла для школьнага лагера квэст- гульню “Сто пытанняў пра Беларусь”. Дзеці выконвалі заданні на станцыях “Пазнаём Беларусь разам”, “Кляновая”, “Сімвалы Беларусі”,
“Беларускія народныя танцы”.

Пазнаёміліся з кнігамі і энцыклапедыямі, прайшла прэзентацыя кнігі “10 пытанняў пра беларусаў”.

Наша радзіма на карце нагадвае кляновы ліст, таму на станцыі “Кляновая” дзеці падарожнічалі па карце і малявалі на кляновых лістках. З нецярпеннем чакалі апошнюю станцыю, бо ўсе дзеці любяць танцаваць. А работнікі ЦКД вучылі дзяцей беларускім народным танцам “Таўкачыкі” і “Крыжачок”.

 

 

Оставьте комментарий