Мелодыі мовы славянскай я чую

У Баярскай сельскай бібліятэцы-клубе прайшла літаратурна-музычная кампазіцыя “Мелодыі мовы славянскай я чую…” Мерапрыемства прысвечана 140-годдзю беларускіх песняроў Я. Коласу і Я.Купалу. На працягу ўсяго свята гучалі паэтычныя радкі беларускіх класікаў, песні, складзеныя на іх словы. Бібліятэкар пазнаёміла прысутных з біяграфіяй паэтаў, дзеці і падлеткі прачыталі вершы Я. Коласа з кнігі “Сонцавы косы”. Цікавай атымалася і віртуальная вандроўка па мясцінах Я.Коласа і Я. Купалы. У вандроўцы дапамагла кніга А.Кляшчука “Беларусь. Зямля песняроў”. Да мерапрыемства была аформлена выстава “Велічныя постаці сусветнай гісторыі”. Выстава актуальная ў Год гістарычнай памяці, паколькі імёны нашых класікаў вядомыя не толькі ў нас, але і ў далёкім замежжы. Мерапрыемства яшчэ раз далучыла прысутных да непаўторнасці і прыгажосці беларускага слова, роднай мовы, дадало гонару за яе таленавіты, працалюбівы, свабодалюбівы народ,.

Оставьте комментарий