дзень некурэння

20 лicтапада – Сусветны дзень некурэння. Гэта свята, з мэтай адмовы ад шкоднай звычкі, заснавала Амерыканскае анкалагічнае грамадства. Нарацкая пасялковая бібліятэка ДУ «Мядзельская цэнтральная раённая библиятэка им.М.Танка» правяла прафілактычную акцыю “Моладзь
супраць тытуню”, на якую былі запрошаны вучні старэйшых класаў, у тым ліку дзеці, з якімі праводзіцца індывідуальная прафілактычная работа. Школьнікам расказалі пра шкоду курэння, да якіх негатыўных наступстваў яно можа прывесці, пазнаёмілі з тэматычнымі букетамі і памяткамі. З размовы са старшакласнікамі бібліятэкары высветлілі, што большасць прысутных на мерапрыемстве падлеткаў, аддаюць перавагу спорту і здароваму ладу жыцця.

Оставьте комментарий